“Пісьменнік, што стварыў уласную краіну”: У. Ліпскі

Што можа быць лепшым, чым узяць кнігу з паліцы, павітацца з ёй, разгарнуць і адправіцца ў падарожжа ў краіну цудаў і прыгод?

Да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага загадчык бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі запрасіла дзяцей з групы падоўжанага дня мясцовай школы ў літаратурнае падарожжа па творчасці юбіляра.

Пачалося мерапрыемства са знаёмства з біяграфіяй У. Ліпскага і гутаркі пра яго літаратурную спадчыну. Вельмі цікава, весела і павучальна прайшлі конкурсы: хіт-парад “Зорны час чытача”, “Якая ты, “Вясёлка”?, “Машыны загадкі”,Літаратурная блытаніна”, “Казачная віктарына”.

У заключэнне вядучая правяла агляд твораў Уладзіміра Ліпскага з фонду Юрацішкаўскай бібліятэкі і парэкамендавала іх да чытання.