Праз межы і стагоддзі жывое слова кліча
Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. У 2024 г. свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
У чытальнай зале Іўеўскай раённай бібліятэцы з нагоды Дня беларускага пісьменства падрыхтавана кніжная выстава “Праз межы і стагоддзі жывое слова кліча”. Тут прадстаўлены факсімільныя выданні Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Статут Вялікага Княства Літоўскага, а таксама біяграфіі асветнікаў Беларусі.