Прэстыж-выстава “Мая краіна – Беларусь”
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята ўсіх беларусаў, як адлюстраванне адзінства народа ў яго імкненні да міру і стабільнасці.
У мэтах фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны у бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны аформлена прэстыж-выстава “Мая краіна – Беларусь”, на якой прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі.