Раённы семінар

На базе ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” адбыўся раённы семінар па тэме “Фарміраванне здаровага ладу жыцця ва ўстановах культуры. Формы і метады”, у якім прынялі ўдзел спецыялісты ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”. Асноўным аспектам семінара была прафілактыка наркаманіі сярод насельніцтва рэгіёна ў рамках рэалізацыі Комплекснага плана мерапрыемстваў.

Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі і клубных устаноў раёна расказалі аб сваёй рабоце па прафілактыцы шкодных звычак і аб тым, якія сучасныя формы правядзення розных мерапрыемстваў, цікавых падлеткам і моладзі, яны выкарыстоўваюць.

Бібліятэкары прадставілі ўвазе прысутных тэматычную выставу “Мы за здаровы лад жыцця” і правялі агляд літаратуры, прадстаўленай на ёй.

У працэсе абмеркавання формаў і метадаў работы было выпрацавана шэраг прапаноў, якія будуць улічаны і выкарыстаны ва ўстановах культуры.