Роднаму гораду прысвячаецца
Іўе – адзін з самых прыгожых і цікавых гарадоў Гродзеншчыны. Ён унікальны тым, што на працягу многіх стагоддзяў тут жывуць у міры і згодзе прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. На тэрыторыі горада ёсць храмы чатырох рэлігій, таму Іўе многія называюць “маленькім Іерусалімам”, “горадам-сімвалам беларускай рэлігійнай талерантнасці”. Дзякуючы працавітасці мясцовых жыхароў-агароднікаў горад Іўе лічыцца “памідорнай сталіцай” Беларусі.
З нагоды Дня горада Іўе і свята “Іўеўскі памідор”, якія адбыліся 10 жніўня, у святочным нумары раённай газеты “Іўеўскі край” (за 10 жніўня 2024 года) надрукаваны вершы нашых землякоў, прысвечаныя роднаму гораду Іўе. Аўтарамі вершаў з’яўляюцца ўраджэнцы Іўеўшчыны: Іван Карэнда, Алег Ігліцкі, Яўген Карпуць, Антон Піліпчык, Генадзь Мірончык. У вершаваных радках паэты праслаўляюць прыгажосць і непаўторнасць роднага горада, працавітасць і добразычлівасць яго жыхароў, выказваюць прызнанне ў шчырай любові да малой радзімы.
Больш поўна пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў-землякоў можна ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.