“Сэрца вялікага майстра”: Іван Мележ
У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” у бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі прайшла літаратурная замалёўка “Сэрца вялікага майстра” да 105-годдзя з дня нараджэння І.П.Мележа.
Падчас мерапрыемства пастаянныя чытачы і наведвальнікі аддзялення ТЦСАН Іўеўскага раёна даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Прысутныя раскрылі “Сакрэты вялікага майстра” з дапамогай інтэрактыўнай магнітнай дошкі і праверылі сваё веданне самых значных твораў пісьменніка.
Асаблівую цікавасць выклікала кніжная выстава “Талент глыбока беларускі”. Яна нагадала ўсім прысутным, чаму “Палеская хроніка” і іншыя творы класіка і сёння застаюцца актуальнымі, а героі Мележа – такімі блізкімі кожнаму з нас.





