Сэрцам роднага слова краніся

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы. 

З нагоды гэтага свята у Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “Сэрцам роднага слова краніся”. Падчас мерапрыемства юныя чытачы адправіліся ў інтэлектуальнае падарожжа, дзе  іх чакалі прыпынкі: “Скорагаворкі”, “Загадкі”, “Прыказкі і прымаўкі”. Дзеці хорам прамаўлялі скорагаворкі, адгадвалі загадкі з казачнага мяшочка, калектыўна прачыталі верш Г.Бураўкіна “Калыханка”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Сябруй з роднай мовай”.

Мерапрыемства запомнілася ўсім. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.