Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?
Кажуць, што слова “маці” зразумелае на ўсіх мовах свету… Недарэмна мы называем беларускую мову “матчынай” — маючы на ўвазе, што яна самая родная… На жаль, сённяшнія маці, асабліва гарадскія, не заўсёды спяваюць сваім дзецям беларускія калыханкі… Але нашы літаратары, чыім стылем мы захапляемся, зазвычай свой моўны скарб назапашвалі менавіта ў сям’і. І, карыстаючыся ім, стваралі вобраз маці — адзін з самых яркіх у нашай літаратуры… У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэцы адбыўся вусны часопіс “Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?”.
“Гартаючы” старонкі часопіса, чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з вобразам маці нашых класікаў: Я.Купалы, М.Танка, А.Куляшова, У.Караткевіча, З. Бядулі і іншымі. Часопіс складаўся з 8-мі старонак:
- Тая, што спявае калыханкі.
- Тая, што ўсё прабачае.
- Тая, што спявае песні.
- Тая, што заўсёды сустракае.
- Тая, што нястомна працуе.
- Тая, што вучыць паэзіі… .
- Тая, што ахвяруе сабой.
- Тая, што натхняе на змаганне.
Дзеці праслухалі калыханкі, паглядзелі лялячны спектакль па матывах апавядання З. Бядулі “На каляды к сыну”, чыталі вершы.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары пажадалі вучням, каб яны прачыталі і перачыталі яшчэ раз цудоўныя творы беларускіх класікаў, і не забыліся сказаць добрыя словы сваім матулям!