Спас: прыкметы і традыцыі
Жнівень багаты не толькі шчодрымі ўраджаямі, але і праваслаўнымі святамі. Самыя душэўныя сярод іх – тры Спасы: Мядовы, Яблычны і Арэхавы. Значэнне кожнага свята рознае і ўнікальнае, але ўсе яны маюць дачыненне да Ісуса Хрыста, таму і названы ў яго гонар Спасамі.
У Год гістарычнай памяці ўдзельнікі аматарскага абяднання “Бяседа”, якое працуе пры бібліятэцы-філіяле аг.Трабы, вырашылі перадаць малодшаму пакаленню свае веды пра Спас і арганізавалі фальклорную хвілінку “Спас: прыкметы і традыцыі”.
Дзякуючы актыўным членам абяднання Горбач Тамары Міхайлаўне і Яцкевіч Крысціне Браніславаўне мерапрыемства пераўтварылася ў сапраўднае свята фальклору. Прысутныя даведаліся шмат цікавага пра гісторыі Спасаў і народныя традыцыі іх святкавання, пра карысныя якасці мёду і прадуктаў пчалярства, яблыкаў і арэхаў, прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах і гульнях, прысвечаных святам: “Мядовая віктарына”, “Пірамідка з яблыкаў”, “Казачны яблык” і іншых.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава літаратуры “Спас – збіраць ураджай час”.