Таямніцы роднай мовы

Да Дня роднай мовы ў раённай бібліятэцы прайшла гульня “Таямніцы роднай мовы” для вучняў 2 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы.

Перад пачаткам гульні бібліятэкар нагадала прысутным звесткі з гісторыі беларускай мовы, правяла агляд дзіцячай літаратуры, прадстаўленай на выставе.

Падчас мерапрыемства дзеці актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара, разгадвалі загадкі, чыталі вершы і казкі беларускіх аўтараў,  называлі свае любімыя словы на беларускай мове, прымалі ўдзел у конкурсах: “Перакладчыкі”, “Складзі слова”, “Назаві малюнак” і іншых.

Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі выбралі для хатняга чытання цікавыя кнігі беларускіх пісьменнікаў на роднай мове.