Тэатралізаванае чытанне

Людміла Іванаўна Рублеўская – сучасная беларуская пісьменніца, чый талент праявіўся ў розных жанрах: паэзія, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка. Яна вядома яшчэ і як дзіцячы пісьменнік. Казкі і казачныя аповесці, якія спачатку аўтар пісала для сваіх дзяцей, палюбіліся многім юным чытачам.

З нагоды 60-годдзя з дня нараджэння Л.І. Рублеўскай ў Іўеўскай раённай бібліятэцы было арганізавана тэатралізаванае чытанне твораў з кнігі “Прыгоды мышкі Пік-Пік”.

Спачатку дзеці даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы, а потым з вялікім захапленнем чыталі яе цікавыя гісторыі: “Мышка Пік-Пік прыбірае норку”, “Мышка Пік-Пік ідзе ў магазін”, “Мышка Пік-Пік заблукала” і  іншыя.

У заключэнне бібліятэкар падарыла прысутным размалёўкі з галоўнай гераіняй кнігі.

Мерапрыемства вельмі спадабалася ўдзельнікам і выклікала вялікую цікавасць да творчасці Людмілы Рублеўскай. Многія дзеці пажадалі больш падрабязна пазнаёміцца з творамі аўтара ў хатніх умовах.