“Ты загадку адгадай – ад птушак пачастунак атрымай”

Да Міжнароднага дня птушак супрацоўнік бібліятэкі-філіала аг. Лаздуны I  падрыхтавала выставу-загадку “Ты загадку адгадай – ад птушак пачастунак атрымай” для сваіх маленькіх наведвальнікаў.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй свята, пагутарыла пра неабходнасць беражлівых адносін да роднай прыроды, пра аказанне дапамогі птушкам зімой, пра карысць, якую прыносяць нашы пярнатыя сябры.

Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра птушак і за кожны правільны адказ атрымлівалі салодкі пачастунак.

У  заключэнне ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе.