У свеце беларускіх пісьменнікаў
Тыдзень дзіцячай кнігі – галоўнае кніжнае свята для юных чытачоў і работнікаў бібліятэк.
У межах гэтага свята ў Трабскай бібліятэцы была арганізавана пазнавальная гульня “У свеце беларускіх пісьменнікаў”.
Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным: дзеці пазнаёміліся з творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, прадстаўленымі на выставе “Нектар роднага слова”, прынялі ўдзел у конкурсах: “Хто аўтар радкоў?”, “Назаві кнігу”, “Каму належаць словы?” і іншых.