У свеце ветлівасці і дабрыні
Якія кніжкі патрэбны дзецям? Безумоўна, добрыя! Несумненна, карысныя! Зразумела, дасціпныя! Менавіта такімі і з’яўляюцца творы беларускіх пісьменнікаў Ядвігі Бяганскай і Генадзя Пашкова.
З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Я. Бяганскай і 75-годдзя з дня нараджэння Г. Пашкова ў Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшла гадзіна дабрыні “У свеце ветлівасці і дабрыні”.
Падчас мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з жыццёвымі і творчымі лёсамі беларускіх аўтараў-юбіляраў; чыталі і абмяркоўвалі творы пісьменнікаў, здабывалі з іх урокі дабрыні; прымалі ўдзел у гульнях: “Даскажы слоўца”, “Камплімент сябру”.
Напрыканцы гадзіны дзеці прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен быць добрым і ветлівым.