Узнагароджанне пераможцаў ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
У межах святкавання Дня бібліятэк у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” Дыпломам І ступені адзначана Іўеўская раённая бібліятэка за рэалізацыю праекта “Беларускі чацвер” і стварэнне электроннага інфармацыйнага рэсурса “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”.