Вас чакае “BookLook”!
Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі працягваюць ствараць “кніжныя фотакампазіцыі” ў межах праекта “BookLook”.
На гэты раз наведвальнікі бібліятэкі могуць убачыць падборку кампазіцый па лепшых ўзорах беларускай дзіцячай літаратуры, сярод якіх: зборнік вершаў Ніны Галіноўскай “У казачным лесе”, казачная аповесць Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Новыя прыгоды лісачкі Красуні”, зборнік вершаў Анатоля Зэкава “Вожык вёз сараканожак”, кніга апавяданняў “Жыў-быў вожык”, зборнік беларускіх народных казак “Пшанічны каласок”.
Варта адзначыць, што кнігі, якія становяцца асноўнымі элементамі буклукаў, амаль адразу набываюць папулярнасць у чытачоў і не затрымліваюцца на паліцах з “кніжнымі нацюрмортамі”. Таму спяшайцеся хутчэй ў бібліятэку, каб пабачыць усё сваімі вачыма і, магчыма, прапанаваць новыя творчыя ідэі і цікавыя кнігі для буклукаў.