Васільковая краіна

У Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшло інтэрактыўнае падарожжа “Васільковая краіна”.

На працягу сустрэчы дзеці даведаліся пра сімвалічнае значэнне гэтых палявых кветак для Беларусі і іншых краін. Праз народныя легенды, загадкі і цікавыя факты пра прыгожыя валошкі юныя чытачы па-новаму зірнулі на родны край.

Мерапрыемства пашырыла кругагляд чытачоў і падарыла ўсім шмат пазітыўных эмоцій.