Верш “Мая радня” І. Карэнды
Паважаныя чытачы! У новым нумары часопіса “Вясёлка” (№10 за 2025 год) надрукавана частка верша “Мая радня” нашага вядомага земляка Івана Карэнды. Працяг будзе ў наступным нумары.
Іван Арсеньевіч Карэнда – беларускі пісьменнік і грамадска-культурны дзеяч. Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна (2023 г.). Аўтар зборнікаў лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Апошняя малітва”, “Пад зорным небам верасня”; паэм “Вочап” і “Бярозавік”; паэтычных кніг для дзяцей: “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж иголки продавал”, “Азбука Перамогі”; кніг прозы: “Воплаўская госця”, “Усміхніся шчасцю свайму”, “Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы” і іншых выданняў.
З творчасцю пісьменніка можна пазнаёміцца ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.