Верш “Мая радня” І. Карэнды: працяг
Паважаныя чытачы! У 11-м нумары часопіса “Вясёлка” за 2025 год надрукаваны працяг верша “Мая радня” (пачатак у № 10/2025) нашага вядомага паэта-земляка Івана Карэнды.
Іван Арсеньевіч Карэнда – беларускі пісьменнік і грамадска-культурны дзеяч. Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна (2023 г.). Аўтар зборнікаў лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Апошняя малітва”, “Пад зорным небам верасня”; паэм “Вочап” і “Бярозавік”; паэтычных кніг для дзяцей: “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж иголки продавал”, “Азбука Перамогі”; кніг прозы: “Воплаўская госця”, “Усміхніся шчасцю свайму”, “Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы” і іншых выданняў.
З творчасцю пісьменніка можна пазнаёміцца у Іўеўскай раённай бібліятэцы.


