Вершы І. Карэнды ў газеце “Літаратура і мастацтва”
Паважаныя чытачы! У новым нумары газеты “Літаратура і мастацтва” (№ 44 за 2024 год) надрукаваны вершы нашага вядомага паэта-земляка Івана Карэнды: “Перадзім’е”, “Планета Яўгеніі Янішчыц”, “Успамін пра маладосць”, “І ў новых днях, пасля расстання…”.
Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар зборнікаў лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Пад зорным небам верасня”; паэм “Вочап: на скразняках эпох” і “Бярозавік”; кнігі прозы “Воплаўская госця”; кніг для дзяцей: “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж іголкі прадаваў” і іншых выданняў.
З творчасцю пісьменніка можна пазнаёміцца у Іўеўскай раённай бібліятэцы.