Вершы І. Карэнды ў часопісе “Маладосць”

Паважаныя чытачы! У новым нумары часопіса “Маладосць” (№ 2 за 2025 год) надрукаваны вершы нашага вядомага паэта-земляка Івана Карэнды: “Сябрам-паэтам”, “Я бачыў твае, вёска, мазалі”, “Твая дарога”, “Святое слова “Мама”, “Свеціш людзям – сам згараеш”, “Андрэю Федарэнку”, “Штодня, штогод”.

Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар кніг лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Вочап”, “Пад зорным небам верасня”, кнігі прозы “Воплаўская госця”, паэтычных кніг для дзяцей “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж иголки продавал” і інш. Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна (2023).

З творчасцю пісьменніка можна пазнаёміцца ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.