Вучымся разам з бацькамі
22 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшоў майстар-клас па вязанні шыдлоўцам “Бабуліны ходнікі” (майстар Чарняк В. Г.) і выцінанцы “Карункі” (майстар Апанас А.Р.) для дзяцей і іх бацькоў.
Прысутныя даведаліся шмат цікавага аб самаробных рэчах, якімі аздаблялі свае хаты гаспадыні ў старадаўнія часы: абрусы, сурвэткі, палавікі, ручнікі, на кожны дзень і на свята. Фіранкамі-выцінанкамі ўпрыгожвалі вокны, папяровымі сурвэткамі засцілалі паліцы.
Прысутныя з цікавасцю і вялікім захапленнем прынялі ўдзел у майстар-класах. Мерапрыемства атрымалася творчым і пазнавальным.





