“Вы даўно пазналі, хто такая Веліч?”

Больш за 40 гадоў працуе ў Іўеўскай раённай бібліятэцы Траццякевіч Ірына Тадэвушаўна. Ветлівая і шчырая, інтэлігентная і тактоўная, адказная і кампетэнтная, яна карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам як сярод калег, так і сярод чытачоў бібліятэкі.

У №52 (за 12 ліпеня 2023 г.) раённай газеты “Іўеўскі край” апублікаваны верш пастаяннага чытача раённай бібліятэкі Л.Трафімчыка, прысвечаны гэтай цудоўнай жанчыне – сапраўднаму прафесіяналу бібліятэчнай справы.