“Вясёлка над Нёманам”

У рамках раённага прафесійнага конкурсу “Гісторыя адной кнігі” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі прадстаўляе буклук (фотапартрэт кнігі), прысвечаны цудоўнай кнізе беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага “Вясёлка над Нёманам”.

Аўтар гэтага выдання – вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі запрашае чытачоў у захапляльнае падарожжа па Гродзеншчыне, расказвае пра скарбы мінуўшчыны і сучасныя дасягненні, пра гістарычныя мясціны і музеі, пра маляўнічыя краявіды прыроды.