Выстава “Паэтычны свет Максіма Танка”

17 верасня 1912 года нарадзіўся Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) вядомы беларускі паэт і перакладчык, грамадскі дзеяч, Народны паэт БССР (1968).

У бібліятэцы-філіяле аг.Морына да 110-годдзя з дня нараджэння паэта аформлена кніжная выстава “Паэтычны свет Максіма Танка”, дзе прадстаўлены творы Максіма Танка, кнігі аб яго жыцці і творчасці.