“Ёсць душа – будуць вешчыя словы…” : да 90-годдзя з дня нараджэння В. Зуёнка
Васіль Васільевіч Зуёнак – адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, аўтар шматлікіх кніг паэзіі і прозы, мастацкіх твораў для дзяцей.
З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень бібліяграфіі пад назвай “Ёсць душа – будуць вешчыя словы…”.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю В. Зуёнка, выразна чыталі ўголас яго вершы, актыўна адгадвалі загадкі. Таксама ўвазе прысутных былі прапанаваны бібліяграфічныя агляды твораў пісьменніка і выданняў пра яго жыццёвы і творчы лёс, прадстаўленых на кніжнай выставе.