Жанчыны на старонках гісторыі: ад мінулага да сучаснасці
1 студзеня Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №1, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Сёння беларуска паспяхова сумяшчае высокія прафесійныя дасягненні з місіяй захавальніцы сямейнага ачага. Нараджэнне і выхаванне дзяцей, стварэнне атмасферы ўтульнасці і ўзаемаразумення, падтрымка традыцыйных сямейных каштоўнасцей – гэта той фундамент, на якім стаіць стабільнасць і дабрабыт усяго нашага грамадства.
Да Года беларускай жанчыны ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны падрыхтавана кніжна-інфармацыйная выстава “Жанчыны на старонках гісторыі: ад мінулага да сучаснасці”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра жыццё і дасягненні нашых знакамітых суайчынніц, раскрываюць вобраз жанчыны-маці, жанчыны-працаўніцы.

