Зімовыя святы: мы ім рады
Са старажытных часоў беларусы адзначалі зімовыя святы не толькі дзеля забавы і адпачынку. Кожнае з гэтых святаў мае глыбокае сімвалічнае значэнне, характэрныя прыкметы і абрады, накіраваныя на будучы дабрабыт, ушанаванне продкаў.
Падчас чарговага пасяджэння аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы быў праведзены этнаграфічны экскурс “Зімовыя святы: мы ім рады”, прысвечаны зімовым святочным традыцыям беларускага народа.
Прысутныя даведаліся, чаму калядоўшчыкі ходзяць па хатах з зоркай, што даўней дарылі беларусы на зімовыя святы, чаму нельга працаваць у святыя вечары і яшчэ шмат цікавага пра абрады і павер’і нашых продкаў.
Удзельніцы мерапрыемства падзяліліся рэцэптамі прыгатавання страў на калядны стол, рассказалі, як у маладосці варажылі, з задавальненнем прынялі ўдзел у сімвалічным гаданні на навагодніх цацках, паслухалі і паспявалі калядныя песні.