Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч (12.01.1965 г, в. Каўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар гістарычных навук (2016), дацэнт.
Старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання “Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі”.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
У 1989 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Гісторыя”.
Працоўную дзейнасць пачаў намеснікам сакратара камітэта камсамола Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Працаваў метадыстам, настаўнікам гісторыі ліцэя пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
У перыяд з 1988 па 1999 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 2000—2001 гг. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, у 2001—2008 гг. — загадчыкам кафедры Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін.
З 2008 г. працуе на факультэце міжнародных адносін БДУ: ў 2008—2014 гг. — дацэнт кафедры міжнародных адносін, ў 2014—2021 гг. — загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы, з кастрычніка 2021 г. – прафесар кафедры еўразійскіх даследаванняў.
У 2000 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук, ў 2016 годзе — дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук.
Прымаў удзел у распрацоўцы і рэалізацыі шэрагу міжнародных праектаў ў галіне вышэйшай адукацыі.
Навуковыя інтарэсы: інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, гісторыя знешняй палітыкі Беларусі, беларуска-германскія адносіны, праблемы міжнароднай бяспекі.
Аўтар больш за 200 вучэбна-метадычных і навуковых прац.
Спіс публікацый А.У. Русаковіча