
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў сямігодку ў Дзяляцічах.
З канца 1942 года — ваяваў у партызанскім атрадзе “Мсцівец” (быў падрыўніком).

Пасля заканчэння службы працаваў загадчыкам клуба ў Дзяляцічах, дзе кіраваў мясцовым хорам (у 1950-1954 гг.).
Ажаніўшыся, жыў у в. Барава Іўеўскага раёна. У 1951-1986 гг. — выкладаў музыку, спевы, маляванне ў Бараўскай васьмігадовай, затым сярэдняй школе.
Завочна скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1969 г.).
У 1951-1889 гг. Віктар Канстанцінавіч Шарэцкі кіраваў Бараўскім хорам, які выступаў у розных мясцінах Беларусі і за яе межамі. У 1965 годзе хор атрымаў званне “народнага”. У калектыве творча развіваліся мясцовыя песенныя традыцыі.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:
Шарэцкі Віктар Канстанцінавіч // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с. — С. 314.
