Планіровачная структура Іўя склалася гістарычна і абумоўлена размяшчэннем на скрыжаванні дарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Уздоўж дарог фармаваліся галоўныя вуліцы мястэчка. На іх скрыжаванні знаходзіцца плошча (былая Рыначная). У цэнтры знаходзіцца будынак былой сінагогі, знешні выгляд якой збераглі пасля рэстаўрацыі. Цяпер гэта – дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
У цэнтральнай частцы горада Іўе захаваліся пабудовы канца XIX – пачатку XX стагоддзяў. Шматлікія крамы рамеснікаў, майстэрні і купецкія дамы будаваліся выключна ў цэнтры былога мястэчка (на месцы цяперашняй Камсамольскай плошчы). Так званыя “яўрэйскія домікі”, аздобленыя прафіліроўкай і арнаментам. Большасць з іх – гэта былыя дамы яўрэйскіх купцоў з мансардным паверхам-складам, на якім захоўваліся тавары.
15 мая 1929 года ў Іўі адбыўся вялікі пажар. Шмат будынкаў згарэла, многія былі пашкоджаны і патрабавалі рамонту. Ад вуліц Бернардынская, Конская, Мікалаеўская, Віленская і некаторых іншых стала адно папялішча. Згодна плана і пад кантролем дзяржаўных улад было пабудавана больш за 200 цагляных будынкаў.
Сярод мясцовых жыхароў дамы па цяперашніх вуліцах 1 Мая і Карла Маркса былі вядомы як “галандцы”. Мяркуецца, што такую назву яны атрымалі таму, што багаты купец, які вярнуўся з Галандыі, вырашыў пабудаваць сабе асаблівы дом, архітэктуру якога падгледзеў у іншаземнай краіне. Іншыя таксама пачалі пераймаць новы стыль.
У 1926 г. пачаў працаваць вадзяны млын Хаіма Нахімоўскага.
У 1937 годзе мястэчка Іўе яго ўладальнік граф Замойскі прадаў яўрэю Гарацыю Гелеру. Будынак сучаснай раённай бібліятэкі – гэта былы дом Гелера.
Бібліяграфія:
-
Бельскі, І. Хто спаліў Іўе ў 1929 годзе? : з гісторыі Іўя / І. Бельскі // Іўеўскі край. — 1994. — 9 лютага — № 10. — С. 4.
- Васілючак, М.В. Іўе: гісторыка-эканамічны нарыс / М.В.Васілючак. — Мінск: Беларусь, 1990. — 126 с.
- Врублеўскі, В. Іве – Юрацішкі / Валянцін Врублеўскі. — Мінск: А.М. Вараксін, 2010. — 340 с.
- Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — 404 с.: іл.
- З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы наукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І.П. Крэня. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 256 с.
-
Іўе // Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — С. 228—229.
-
Шестопалов, А. А. Про водяные мельницы и любопытные хрюнделя / А. А. Шестопалов ; фото // Беларусь незнакомая и удивительная : записки недиванного эксперта. — Минск : Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021. — С. 8.
Есть сведения о здании водяной мельницы в г.Ивье.