Помнікі і абеліскі, мемарыялы і сціплыя магілы – наглядныя пасведчанні падзей, якія адбываліся на тэрыторыі нашай малой радзімы. Гэта наша гісторыя, забываць якую нельга. Подзвіг патрыётаў, імёны герояў, эпахальныя гістарычныя падзеі павінны назаўжды застацца ў памяці народа.
У Іўеўскім раёне знаходзяцца 33 пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, 7 магіл воінаў-інтэрнацыяналістаў, 6 пахаванняў перыяду Першай сусветнай вайны, 13 формаў ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Усе воінскія пахаванні паспартызаваны, на іх устаноўлены дзяржаўныя знакі “Воінскае пахаванне”.
Праца па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, пошукавая, архіўна-даследчая дзейнасць ў мэтах устанаўлення дадзеных аб загінуўшых падчас войнаў, месцах іх пахавання будзе працягвацца.
Будзем вельмі ўдзячны за новыя звесткі аб няўлічаных месцах пахавання загінуўшых падчас войнаў і ўдакладненне (дапаўненне) матэрыялаў базы дадзеных.
Помнікі перыяду Першай сусветнай вайны