Пахавана 24 ваеннаслужачыя і 104 партызаны (усе прозвішчы ўстаноўлены). Сярод пахаваных – воіны 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі, што загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1941 года, а таксама партызаны брыгады “Няўлоўныя” і асобнага атрада “Слаўны”, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні раёна. У нашым раёне асноўнай партызанскай зонай у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася тэрыторыя каля Налібоцкай пушчы, Бакштаўскі рэгіён, які на ўсім працягу вайны быў арэнай баёў з нямецка–фашысцкімі захопнікамі.
9 мая 1964 года на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура партызана.
