Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (г. Іўе, новыя могілкі каля в. Саўгуці)

Пахавана 57 ваеннаслужачых і партызан, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 – прозвішчы ўстаноўлены, 39 – невядомы). Сярод пахаваных – воіны 32-й Смаленскай кавалерыйскай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 3-га Беларускага фронту і партызаны брыгады “Уперад”. 

У 1960 годзе, перад адкрыццём брацкай магілы і абеліска ў Іўі на плошчы Камсамольскай, сюды былі перанесены астанкі байцоў партызанскага атрада “Балтыец” з брацкай магілы, якая знаходзілася у 500 м. за вёскай Морына, у раёне цагельнага заводу, побач з ракой Нёман.

У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Помнік знаходзіўся ў цэнтры г.п.Іўе да 2005.

У 2005 годзе падчас пераносу ВП на новыя гарадскія могілкі (каля в. Саўгуці), у брацкую магілу былі падзахаваны астанкі 5 невядомых воінаў, знойдзеныя ў выніку пошукавых работ у в. Лынтуп Суботніцкага сельсавета. На магіле быў устаноўлены маналіт з граніту з мемарыяльнай плітой з мармуру.

Бібліяграфія:

Иглицкий, О. Погибли в лесах за Неманом-рекой, в Ивье нашли свой вечный покой / Олег Иглицкий // Іўеўскі край. — 2024. — 17 лютага. — № 13. — С. 5.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (г. Іўе, новыя могілкі каля в. Саўгуці)

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна