Памятны знак устаноўлены ў 2009 годзе ў цэнтральным скверы г. Іўе для увекавечвання памяці воінаў-землякоў, якія не вярнуліся з палёў змагання. Аўтар праекта – Рычард Баляслававіч Груша.
Адкрыццё памятнага знака адбылося 9 мая 2009 года, падчас святкавання 65-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.