Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Іўе ў старажытнасці і сярэднявеччы

Многія беларускія даследчыкі адносяць Іўе да самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі рэспублікі Беларусь. Яны лічаць, што росту Іўя садзейнічала размяшчэнне паміж лясістай і забалочанай Налібоцкай пушчай і шматлікімі балотамі на рэках Гаўя і Іўянка. Таму толькі праз Іўе маглі прайсці шляхі на ўсход, поўнач і поўдзень.

Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Іўеўшчыны далі багаты матэрыял пра мінулае нашай малой радзімы. У райне весак Мікалаева і Морына знойдзены рэшткі стаянак свідэрскіх плямёнаў (групы першабытных паляўнічых, названых так па эталоннай стаянцы каля в. Свідры Вельке ў цэнтральнай Польшчы, эпоха палеаліту). Па іх вызначана, што тагачасныя паляўнічыя і іх сем’і жылі ў лёгкіх збудаваннях з жэрдак, скуры, кары і трыснягу, якія нагадваюць чумы сібірскіх народаў.

У пачатку мезаліту на Панямонні захавалася частка нашчадкаў свідэрцаў, аднак большасць іх адыйшла на паўночны ўсход услед за міграцыяй паўночных аленяў. У сярэднім мезаліце на Гродзеншчыну прыйшлі плямёны так званай яніславіцкай культуры (названа па характэрнаму пахаванню каля Яніславіцы ў Польшчы). Крамянёвыя вырабы яніславіцкага насельніцтва былі больш разнастайныя і дасканалыя, чым у іх папярэднікаў. Яна шырока выкарыстоўвалі і вырабы з рагоў і костак. Акрамя палявання, займаліся рыбалоўствам, збіралі раслінную ежу.
Сляды мезалітычных стаянак на Іўеўшчыне выяўлены каля весак Бакшты, Мікалаева і Морына.

У пачатку 4 тыс. да н. э. (эпоха неаліту) на захадзе Беларусі і поўдні Літвы жылі плямёны нёманскай культуры. Акрамя традыцыйных для іх папярэднікаў заняткаў, яны займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, выраблялі гліняны посуд.

У пачатку 2-га тыс. да н.э. на Панямонні пачаўся бронзавы век. На Беларусь у бронзавым веку паступала мала металічных вырабаў, таму большасць прыладаў працы і зброя вырабляліся па-ранейшаму з крэменю.

У канцы бронзавага веку ў карыстанні мясцовага насельніцтва распаўсюджваецца посуд з заштрыхаванымі паверхнямі (знойдзены ў Морына каля цагельні). Ён стане асабліва характэрным для жалезнага веку Верхняга Панямоння. У раннім перыядзе бронзавага веку на Іўеўшчыне існавала насельніцтва, якое пакінула пасля сябе помнікі аднаго з варыянтаў шнуравай керамікі  культуры шнуравай керамікі Панямоння.

З эпохай жалезнага веку, раннім і познім сярэднявеччам звязаны земляныя ўмацаванні  гарадзішчы, замчышчы, валы. Адно з гарадзішчаў знаходзіцца ў левабярэжнай частцы ракі Іўянкі, побач з дарогай з Іўя ў Мінск. Частка пляцоўкі разбурана пры ўзвядзенні тут у сярэднявеччы культавай пабудовы  кляштара бернардзінцаў. У старажытныя часы на пляцоўцы гарадзішча меліся культавыя язычніцкія пабудовы.

Старажытныя ўмацаванні размяшчаліся таксама у двух мясцінах басейна ракі Гаўя: каля Суботнікаў і ў Трабах, ва ўрочышчы Замкавая гара. Названыя помнікі выконвалі функцыі ўмацаванняў і ў познім сярэднявеччы.

У межах Іўеўшчыны вядомы  яшчэ адзін від познесярэднявяковых археалагічных помнікаў  “каменныя магільнікі” у вёсках Купровічы, Дулькі, Кавалі і інш. Іх храналогія  ХІІ-XV ст.

З Х і да першай пал. ХІІІ ст. тэрыторыя сучаснай Іўеўшчыны была ў сферы ўплыву Полацкага княства. Пасля 1253 года Іўе апынулася ў саставе Вялікага княства Літоўскага.
Вядомы беларускі археолаг Л.Д. Побаль (ураджэнец Іўеўшчыны) адзначае, што на месцы гарадзішча жалезнага веку ў ХІV стагоддзі быў узведзены Іўеўскі замак.

беларускі гісторык Алег Ліцкевіч зазначаў, што гісторыя некаторых населеных пунктаў Гродзеншчыны, у тым ліку і Іўя, можа быць больш старажытнай. Такую выснову даследчык зрабіў на аснове вывучэння розных пісьмовых крыніц, адной з якіх з’яўляецца “Der Littauischen Wegeberichte”.Читать полностью: http://ivyenews.by/sposoby-oplaty/item/3628-na-paroze-sensatsyi-1444-tsi-1394.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна

У пісьмовых крыніцах Іўе вядома з першай пал. ХV стагоддзя, як вялікакняжацкі двор. Ёсць сведчанне, што ў 1444 годзе* вялікі князь літоўскі Казімір Ягелончык перадаў Іўе маршалку земскаму ВКЛ, намесніку навагрудскаму Пятру Мантыгердавічу (Пятрашка). Пётр Мантыгердавіч, ваявода Трокскі, у 1499 годзе быў фундатарам першага ў Іўі каталіцкага касцёла св. апосталаў Пятра і Паўла, пры якім быў пабудаваны драўляны кляштар францысканцаў.

*Беларускі гісторык Алег Ліцкевіч адзначае, што “афіцыйная” (зафіксіраваная ў пісьмовых крыніцах) гісторыя некаторых населеных пунктаў Гродзеншчыны, у тым ліку і Іўя, можа быць больш старажытнай. Такую выснову даследчык зрабіў на аснове вывучэння розных пісьмовых крыніц, адной з якіх з’яўляецца “Der Littauischen Wegeberichte” (“Апісанне літоўскіх дарог”). Дарожны даведнік вёўся ў канцылярыі вялікага магістра Тэўтонскага ордэна ў канцы XIV  пачатку XV ст. у ваенных мэтах. Апісанні шляхоў, якія заносіліся ў даведнік, ахопліваюць перыяд з 1384 па 1402 г. і грунтуюцца на звестках, атрыманых ад праваднікоў, гандляроў, палонных, а таксама рыцараў, якія ўдзельнічалі ў паходах на землі Вялікага Княства Літоўскага.

Вось урывак з “Апісання літоўскіх дарог”, які прадстаўляе для нас найбольшую цікавасць:

(“Апісанне літоўскіх дарог”)Читать полностью: http://ivyenews.by/sposoby-oplaty/item/3628-na-paroze-sensatsyi-1444-tsi-1394.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!

Што датычыцца даціроўкі шляху, то на думку Алега Ліцкевіча, найбольш верагоднай датай, калі было зроблена апісанне дадзенага шляху, можна лічыць 1394 год, адпаведна, гэты год і можа быць датай першага ўзгадвання Іўя ў пісьмовых крыніцах (паводле артыкула А. Ваўчка “На парозе сенсацыі: 1444 ці 1394?”).

Што датычыцца даціроўкі шляху, то на думку Алега Ліцкевіча, найбольш верагоднай датай, калі было зроблена апісанне дадзенага шляху, можна лічыць 1394 годЧитать полностью: http://ivyenews.by/sposoby-oplaty/item/3628-na-paroze-sensatsyi-1444-tsi-1394.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательн

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь увайшлі 10 археалагічных помнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Іўеўскага раёна: 2 гарадзішчы перыяду сярэднявечча ў аг. Трабы і аг. Геранёны; 3 стаянкі каменнага веку (у аг. Морына, в. Бакшты, в. Мікалаева); 4 каменных магільнікі (ў в. Харытоны, в. Чырвоная Горка, в. Куправічы, в. Дулькі) і курганны магільнік у в. Новая Вергань.

YaE0jj7syd8

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна