Згодна сцвярджэнню вядомага расійскага географа П.Сямёнава, пасяленне Іўе першапачаткова называлася Еўе у гонар Евы, адной з жонак князя ВКЛ Гедыміна (1316-1341г.), якую зачаравалі тутэйшыя мясціны, і дзе яна заснавала першы гасцінны двор.
Як лічыць вядомы спецыяліст па гісторыі беларускай тапанімікі В.А. Жучкевіч, назва Іўе – славянскага паходжання, па назве драўніннай пароды івы (вярбы). Славянскае паходжанне мястэчка падкрэслівае і акадэмік Польскай акадэміі навук, прафесар Г. Лаўмянскі ў сваёй манаграфіі “Даследаванне гісторыі Вялікага княства Літоўскага”.
Сцяг горада ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, у левай частцы якога размешчана выява герба.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №279 зацверджаны герб і сцяг горада.
У горада Іўе ёсць свой гімн на словы і музыку Івана Раманчука.