Краязнаўчае падарожжа “Край над Нёманам” у межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” (сіні колер)

У кожнага з нас ёсць мясціны, дзе бавілі час з бацькамі ці сябрамі, дзе на канікулах гулялі ў хованкі ці гулялі ў футбол. У дарослых, якія калісьці таксама былі дзецьмі, успаміны пра такія месцы, бадай, самыя яркія і цікавыя. Менавіта тут заўважаеш прыгажосць першай кветкі, хараство бярозавага гаю, павольную плынь вады, шорах азёрнай хвалі або поўны таямнічых гукаў лес, напоўнены водарам суніц і чарніц, грыбоў. І ўсё гэта наша маленькая радзіма. З такіх куточкаў і складаецца наша Беларусь.

У рамках праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” у бібліятэцы-філіяле аг.Морына прайшло краязнаўчае падарожжа “Край над Нёманам”. Прысутныя даведаліся пра паходжанне назвы Нёмана, мелі магчымасць пачуць розныя легенды пра прыгажосць ракі, прыняць удзел у віктарынах, адгадаць загадкі. На працягу мерапрыемства бібліятэкар знаёміла прысутных з беларускімі аўтарамі, якія ўзгадвалі Нёман у сваіх творах. 

Працягам мерапрыемства была экскурсія па краязнаўчай экспазіцыі “Тут Радзімы маёй пачатак”. Жыхары вёскі Морына займаліся сплавам лесу па рацэ Нёман, рыбалоўствам. Шмат было майстроў, якія выраблялі лодкі, мясцовая назва іх чайкі ці чоўны. Адным з экспанатаў размешчаных у бібліятэцы, з’яўляецца човен, выраблены з суцэльнага дубу. Яму прыкладна больш за 300 гадоў.

Завяршылася краязнаўчае падарожжа аглядам кніг, прадстаўленых на выставе “Бацька наш Нёман” і ўзнагароджваннем пераможцаў конкурса малюнкаў “Нёман – краса і гонар Морына”.