“Адкрываем Радзіму – пазнаем сябе”

У Год гістарычнай памяці і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” запрасілі маладых людзей з інваліднасцю і спецыялістаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна” на краязўчае віртуальнае падарожжа “Адкрываем Радзіму – пазнаем сябе”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй горада Іўе, здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах роднага горада і даведаліся пра подзвіг, мужнасць і стойкасць яго жыхароў ў ваенныя гады.