Сустрэча з “Вясёлкай”

“Вясёлка” – адзін з самых цікавых беларускіх часопісаў для чытачоў малодшага школьнага ўзросту. Ён навучае дзяцей любіць родную мову і сваю краіну, з’яўляецца добрым і вясёлым сябрам. Часопіс быў заснаваны ў красавіку 1957 года. Першым галоўным рэдактарам выдання быў Васіль Вітка, якога змянілі на гэтай пасадзе Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў, Уладзімір Ліпскі.

16 лютага супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Трабы наведала мясцовую сярэднюю школу, каб пазнаёміць вучняў 3 класа з часопісам “Вясёлка”.

Падчас сустрэчы дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння часопіса і адправіліся ў завочнае падарожжа па старонках выдання. З цікавасцю вучні знаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў, з рубрыкай “Адкуль такія назвы?”, “Творы народаў свету”, “Хвілінкі-весялінкі”, актыўна разгадвалі  загадкі, рэбусы і галаваломкі.

У канцы мерапрыемства дзеці выбралі самыя цікавыя нумары часопіса для хатняга чытання.