Наша Беларусь
4 студзеня ў Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшла віктарына “Наша Беларусь”, прымеркаваная да 105-годдзя з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам – дзецям з прышкольнага лагера “Фантазія” пра значную дату, пазнаёміла з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Ад БССР да Рэспублікі Беларусь”.
Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны і паказалі добрыя веды аб гісторыі і сённяшнім дні нашай краіны.