Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Краязнаўчы каляндар

 

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2025 год

 

 

 

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2024 год

СТУДЗЕНЬ

70 гадоў з часу ўваходу Іўеўскага раёна (8 студзеня 1954 г.) ў склад Гродзенскай вобласці.

70 гадоў з дня нараджэння Вяленты Іосіфа Іванавіча (3 студзеня 1954 г., в. Пятровічы Іўеўскага раёна), беларускага правазнаўца. З 1984 г. выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

70 гадоў з дня нараджэння Клінцэвіча Станіслава Іванавіча (21 студзеня 1954, в. Сяргееўка Іўеўскага раёна), дацэнта, кандыдата фізіка-матэматычных навук.

75 гадоў з часу стварэння (1949 г.) ў Іўі калгасаў “Перамога” (у Закасцельцах) і імя Чкалава.

105 гадоў (1919 г.) з часу вызвалення Іўеўскай зямлі ад кайзераўскіх войскаў.

130 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Юргелевіча (14 студзеня 1894 г., в.Трабы Іўеўскага раёна – 1973 г.), вядомага мовазнаўца Беларусі, педагога. Даследаваў сучасную беларускую мову, дыялекты, народныя гаворкі і іх асаблівасці, гісторыю беларускай мовы. Выдаў “Нарысы  беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі”.

 

ЛЮТЫ

75 гадоў з часу стварэння калгасаў “Радзіма”, “Авангард” і “Новае жыццё” ў Эйгердах, Ліпнішках і Суботніках.

85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Зыгмундавіча Данілецкага (25 студзеня 1939 г., в.Маслюкоўцы Іўеўскага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы (Казахстан, 1979). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Сцяга.

140 гадоў (1884 г.) з часу адкрыцця ў Іўі драўлянай мячэці.

 
САКАВІК
 

65 гадоў з дня нараджэння Казіміра Францавіча Зноскі (1 сакавіка 1959 г., в. Трабы Іўеўскага раёна), беларускага фізіка, педагога, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

75 гадоў з дня нараджэння Тамары Маісееўны Барадач (30 сакавіка 1949 г., г.п.Іўе). ‒ арганізатара і каардынатара міжнароднага мемарыяльна-турыстычнага праекта “Карані”.

80 гадоў назад (23 сакавіка 1944 г.) ў вёсцы Лугамавічы адбылася бітва партызанаў з буйным гітлераўскім гарнізонам.

80 гадоў (1944 г.) з часу стварэння фашысцкімі акупантамі канцэнтрацыйнага лагеру ў Юрацішках, адной з першых ахвяраў якога стала партызанская разведчыца Ганна Кумідор (Суворава).

340 гадоў з дня нараджэння Гаўрыіла Беластоцкага (22 сакавіка 1684 г. ‒ 1690), святога пакутніка-дзіцяткі Беларускай Праваслаўнай Царквы. 

 

КРАСАВІК

55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Стрэнкоўскага (23 красавіка 1969 г., г.п.Юрацішкі Іўеўскага раёна), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

65 гадоў з дня нараджэння Журко Ірэны Паўлаўны (1 красавіка 1959 г., г.п.Іўе.), опернай спявачкі. Працавала ў Вялікім акадэмічным Дзяржаўным тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

115 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Георгія Іванавіча (3 красавіка 1909 г., Іўе – 1985), беларускага мастака (інтэр’еры, прыкладная графіка), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

125 гадоў з дня нараджэння Клінцэвіча Сямёна Аляксандравіча (1899 г., в. Трабы Іўеўскага раёна – 1937), беларускага дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

 

МАЙ

80 гадоў назад (з 17 мая 1944 г.) нямецкія захопнікі пачалі масавыя карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і партызан Налібоцкай пушчы.

100 гадоў з дня нараджэння Леаніда Давыдавіча Побаля (28 мая 1924 г., в.Мікалаева Іўеўскага раёна – 28 студзеня 2004 г., Минск), доктара гістарычных навук, прафесара, кавалера ордэна “Знак Пашаны”.

 

ЧЭРВЕНЬ

435 гадоў (1589 г.) з часу выдання у Лоску (недалёка ад Багданава) кнігі саратніка і аднадумца Сымона Буднага Яна Ліцынія Намыслоўскага “Сентэнцыі, неабходныя ў жыцці” для вучняў Іўеўскай арыянскай школы. Гэта быў першы вучэбны падручнік у гісторыі Беларусі.

 

ЛІПЕНЬ

75 гадоў з дня нараджэння Рамана Баляслававіча Івуця (17 ліпеня 1949 г., в. Сцігане Іўеўскага раёна), беларускага эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

80 гадоў (7-8.07.1944 г.) з часу вызвалення Іўеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

130 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Уса (12 ліпеня 1894 г., в. Мішуковічы Іўеўскага раёна – 1980), беларускага і рускага грамадскага дзеяча, мастацтвазнаўца, літаратуразнаўца, педагога, прафесара.

 

ЖНІВЕНЬ

65 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Масяна (1959 г., в.Апіта Іўеўскага раёна), беларускага паэта. Друкаваўся ў газетах “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности”, “Ніва”, у часопісах “Родная прырода”, “Дом і сям’я” і іншых выданнях. Жыве ў Лідзе.

80 гадоў з часу заснавання (1944 г.) раённай газеты “Іўеўскі край”.

630 гадоў з часу занавання Іўя. 1394-ы лічыцца годам першага ўпамінання пасялення ў пісьмовых крыніцах (10 жніўня).

 

ВЕРАСЕНЬ

50 гадоў з часу пабудовы (1974 г.) новага цагляна-блочнага чатырохпавярховага будынка Юрацішкаўскай школы.

80 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі (20 верасня 1944 г.).

85 гадоў з пачатку далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939 г.).

 

КАСТРЫЧНІК

85 гадоў назад (1939 г.) у мястэчку Лаздуны створаны калгас “Перамога”, старшынёй якога быў Пётр Рагойша.

240 гадоў з часу пабудовы (1784 г.) драўлянай царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Трабах.

 

490 гадоў з часу адкрыцця ў Трабах свецкай школы (1534 г.), адной з першых ў ВКЛ.

495 гадоў (1529 г., па іншым звесткам 1519 г.) з часу пабудовы цагляна-каменнага Геранёнскага касцёла святога Мікалая, архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння.

 

 

ЛІСТАПАД

75 гадоў з дня нараджэння Юферавай Ядзвігі Браніславаўны (25 лістапада 1949 г., Іўе), заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы.

85 гадоў  з часу ўтварэння сельскіх Саветаў ў Іўеўскім (15 лістапада) і былым Юрацішкаўскім (16 лістапада) раёнах (1939 г.).

85 гадоў з дня нараджэння Абу-Бекіра Шабановіча (22 лістапада 1939 г., Іўе), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, Ганаровага грамадзяніна Іўеўскага раёна.

 

СНЕЖАНЬ

85 гадоў назад адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы БССР (24 снежня 1939 г.). Першы Іўеўскі раённы Савет народных дэпутатаў узначаліў мясцовы жыхар Ісаак Лейбавіч Рогаў.

120 гадоў з часу пабудовы касцёла святога Уладзіслава ў Суботніках (1904 г.), архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння.


Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2023 год

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2022 год

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2021 год

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2020 год  

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2019 год

Краязнаўчы каляндар

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна