“Азбука Перамогі” Івана Карэнды
Паважаныя чытачы! У 5, 6 і 7 нумарах часопіса “Вясёлка” за 2024 год надрукавана вершаваная “Азбука Перамогі” нашага вядомага земляка – беларускага паэта Івана Карэнды. Гэта цудоўныя кароткія вершыкі, прасякнутыя сапраўдным патрыятызмам і пачуццём гонару за Радзіму, якія дапамогуць маленькім беларусам вывучыць літары роднага алфавіта.
“Азбуку Перамогі” можна выкарыстоўваць для знаёмства дзяцей з беларускай мовай, пашырэння слоўнікавага запасу, для выхавання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар зборнікаў лірыкі: «Белы наліў», «Знічка», «Васількі надзеі», «Пад зорным небам верасня»; паэм «Вочап: на скразняках эпох» і «Бярозавік»; кнігі прозы «Воплаўская госця»; кніг для дзяцей: «На загадкі ёсць адгадкі», «Ёж іголкі прадаваў» і іншых выданняў.
Запрашаем у Іўеўскую раённую бібліятэку, каб пазнаёміцца з творамі І. Карэнды.









