Кніга ў дар: “Роднымі сцяжынкамі” Алеся Карлюкевіча

Адной з крыніц папаўнення кніжнага фонду бібліятэкі з’яўляюцца выданні, атрыманыя ў дар ад нашых суайчыннікаў.

У кастрычніку гэтага года наш вядомы зямляк – доктар гістарычных навук, прафесар Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі падарыў Іўеўскай раённай бібліятэцы кнігу Алеся Карлюкевіча “Роднымі сцяжынкамі”.

Алесь Карлюкевіч (Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч) – беларускі пісьменнік, краязнаўца, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі.  

У зборніку “Роднымі сцяжынкамі” змешчаны краязнаўчыя нарысы і эсэ, прысвечаныя шматлікім куточкам і ўраджэнцам самых розных мясцін Беларусі. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў кнігі «Роднымі сцяжынкамі» і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх аўтар расказвае ўпершыню.

Калектыў бібліятэкі выказвае шчырую падзяку С.П. Стрэнкоўскаму за такі карысны падарунак.