Роднае слова ад Івана Шамякіна
У Беларусі працягваецца акцыя “Кожная пятніца – роднае, сваё!”, якая накіравана на павышэнне культуры спажывання, папулярызацыю айчынных тавараў, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
У межах рэспубліканскай акцыі ў бібліятэцы-філіяле аг.Геранёны падрыхтавана выстава-агляд “Роднае слова ад Івана Шамякіна”. Якраз у пятніцу, 30 студзеня, адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры.
Іван Пятровіч Шамякін заўсёды трымаў руку на пульсе часу, узнімаў важныя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы у раманах і аповесцях: “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, “Сэрца на далоні”, “Гандлярка і паэт” і інш. Найбольшае прызнанне ў чытачоў атрымала пенталогія “Трывожнае шчасце”, у якой пісьменнік адлюстраваў лёс свайго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.
Запрашаем наведаць выставу ўсіх прыхільнікаў роднай мовы і літаратуры і адкрыць для сябе новыя грані таленту народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.



