Родная мова – цудоўная мова!

Я — беларус, і я шчаслівы, 
Што маці мову мне дала, 
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.
Н. Гілевіч

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшла квэст-гульня “Родная мова – цудоўная мова”.  

Падчас мерапрыемства дзеці размаўлялі на роднай мове і актыўна спаборнічалі ў выкананні заданняў: “Адгадай загадку”, “Складзі прыказку”, “Перакладчыкі”, “Анаграмы”, “Таемнае пасланне” і іншых.

Гэта гульня яшчэ раз нагадала, што жывая і мілагучная беларуская мова – наш галоўны нацыянальны скарб, які мы павінны добра ведаць, шанаваць і перадаваць нашчадкам.