Абеліск устаноўлены ў гонар Лідскага міжраённага партыйнага цэнтра КП (б)Б і партызанскіх брыгад у 1969 годзе.
Лідскі міжрайпартцэнтр дзейнічаў з 25.04.1943 года до 19.12.1943 года. Кіраўнік – член Баранавіцкага падпольнага абкома КП (б)Б Я. Гапееў. У зону дзейнасці міжрайпартцэнтра па арганізацыі партыйнай работы ўваходзілі г.Ліда, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Любчанскі, Навагрудскі, Радунскі, Юрацішкаўскі раёны Баранавіцкай вобласці. У гэтай зоне пад кіраўніцтвам міжрайпартцэнтра і Баранавіцкага абкома КП (б)Б вялі барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі партызанскія брыгады імя С.М. Кірава, Ф.Э. Дзяржынскага, 1-я Баранавіцкая, імя В.І. Чкалава, “Уперад”, імя Аляксандра Неўскага, асобная брыгада “Няўлоўныя”, асобны атрад “Слаўны”.