Насыпаны ў 1967 годзе для ўвекавечвання памяці воінаў 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай стралковай дывізіі, якія загінулі ў чэрвені 1941 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Напярэдадні вайны дывізія дыслацыравалася ў Заходняй Асобнай ваеннай акрузе. 25-29 чэрвеня 1941 года дывізія вяла цяжкія баі супраць 19-й танкавай дывізіі нямецка-фашысцкіх войск, на поўдзень ад рубяжа Трабы-Суботнікі.