Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Саянкова Людміла Пятроўна

Саянкова Людміла Пятроўна (06.08.1957, в.Ценюкоўшчына Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – вядомы беларускі журналіст, кіназнавец, кандыдат філалагічных навук (1990 г.), дацэнт (1994 г.). Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў, Беларускага Саюза кінематаграфістаў. Узнагароджана нагруднымі знакамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі Беларусі” (2004 г.), Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік друку Беларусі” (2006 г.), Ганаровай  Граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2014). У  2018 годзе Л.П. Саянкова атрымала  спецыяльны  прыз  “За вклад в журналистику” Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ  “Залатая Літара”.

Грамадская дзейнасць: член экспертнай камісіі Міністэрства культуры Беларусі, член мастацкага савету аб’яднання дакументальных фільмаў “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, член рэдкалегій часопісаў “На экранах”, “Маладосць”. Адказны сакратар навуковога выдання “Журнал белорусского государственного университета. Журналистика. Педагогика”.

У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, у 1985 г. – кіназнаўчы факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (г. Масква). Праходзіла стажыроўку ў Масачусецкім інстытуце тэхналогій і Гарвардскім універсітэце.

З 1982 года працуе выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У 1998 годзе прызначана загадчыкам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта.

Навуковыя інтарэсы: кінакрытыка як від творчай дзейнасці ў медыясферы; масавая культура і журналістыка; экраннае мастацтва і журналістыка; літаратурна-мастацкая крытыка і арт-журналістыка.

Аўтар вучэбных дапаможнікаў па мастацтве, культуралогіі, шматлікіх навуковых і кіназнаўчых артыкулаў, манаграфій.

Агульная колькасць навуковых публікацый – больш за 150, больш за 500 публікацый у сродках масавай інфармацыі.

Спісак публікацый Л.Саянковай

 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:

  • Ладуцька, К. Журналісты ў мастацтве / Кастусь Ладуцька // Літаратура і мастацтва. — 2014

  • Людмила Саенкова. Территория любви // На экранах. — 2017. ― № 7. ― С. 6
  • Людмила Саенкова: [публикации автора]. — Режим доступа: https://www.sb.by/author/153018-lyudmila-saenkova/

  • Саенкова, Л. Жизнь как экзистенциальная драма / Людмила Саенкова // Беларуская думка. — 2012. — № 12. — C. 81—88. 
Відэаматэрыялы:
 
Саянкова Людміла Пятроўна

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна