

У 1979 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, у 1985 г. – кіназнаўчы факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (г. Масква). Праходзіла стажыроўку ў Масачусецкім інстытуце тэхналогій і Гарвардскім універсітэце.
У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Сістэмна-цэласны аналіз фільма ў кінакрытыцы 80-х гадоў” (факультэт журналістыкі МДУ, г. Масква, навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар Е. Л. Бондарава).

У 1998 годзе прызначана загадчыкам кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта.
Навуковыя інтарэсы: кінакрытыка як від творчай дзейнасці ў медыясферы; масавая культура і журналістыка; экраннае мастацтва і журналістыка; літаратурна-мастацкая крытыка і арт-журналістыка.
Аўтар вучэбных дапаможнікаў па мастацтве, культуралогіі, шматлікіх навуковых і кіназнаўчых артыкулаў, манаграфій.
Агульная колькасць навуковых публікацый – больш за 150, больш за 500 публікацый у сродках масавай інфармацыі.
У 2022 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме “Кінакрытыка ў беларускай журналістыцы: гісторыя, тэорыя, медыяпрактыкі” (факультэт журналістыкі БДУ, г. Мінск, навуковы кансультант – доктар філалагічных навук, прафесар Н. Т. Фральцова).
Узнагароды: неаднаразовы лаўрэат прэмій Беларускага саюза журналістаў, Беларускага саюза кінематографістаў, узнагароджана ганаровымі знакамі – «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004) и «Выдатнік друку Беларусі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2006), Ганаровай Граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2014). У 2018 годзе – спецыяльны прыз «За вклад в журналистику» Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ «Залатая Літара».
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:
-
Ладуцька, К. Журналісты ў мастацтве / Кастусь Ладуцька // Літаратура і мастацтва. — 2014
- Людмила Саенкова. Территория любви // На экранах. — 2017. ― № 7. ― С. 6
-
Людмила Саенкова: [публикации автора]. — Режим доступа: https://www.sb.by/author/153018-lyudmila-saenkova/
- Саенкова, Л. Жизнь как экзистенциальная драма / Людмила Саенкова // Беларуская думка. — 2012. — № 12. — C. 81—88.
-
“Диаблог. О литературе”. Гость: Людмила Саенкова : [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=0ALTIihzvlg
-
“Диаблог”. “О прекрасном”. Гости: Людмила Саенкова, Андрей Кутило: [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=QWoH2lT1P9I
